“З Марыяй ратуй чалавека”

Яснагурскі цэнтр малітвы “З Марыяй ратуй чалавека”
Малітва за тых, каго збаўленне пад пагрозаю

Гісторыя паўстання

Супольнасць “З Марыяй ратуй чалавека” паўстала як адказ на прагненне Сэрца Езуса і Марыі і ёсць паглыбленая ў місіі Касцёла – каб усе былі збаўленыя (пар., Ян 3 16-17).
Езус Хрыстус ратуе свет. Яго імя азначае – Бог ратуе. Прыняў цела з Панны Марыі, цярпеў за нашыя правіны, у Яго целе грахі былі пакананыя. Езус уваскрос, узнёсся на неба, сядзіць праваруч Айца і стаўся Валадаром і Панам. Бог прагне збавіць усіх людзей. Будучы вучнямі Езуса, мы хочам мець тыя самыя прагненні, што і Ён, хочам дапамагаць Езусу ў Яго місіі збаўлення ўсяго свету. Марыя, першая вучаніца Езуса –слухала і прыняла Яго словы да канца. Хочам дапамагаць Марыі Маці Касцёла, аддаючыся цалкавіта ў Яе рукі. Яна – прыклад Святога Касцёла, Галавою каторай ёсць сам Езус Хрыстус. У Фаціме Маці Божая прасіла: ”Ахвяруйце сябе за грэшнікаў і часта кажыце, асабліва калі будзеце несці ахвяры: О Езу, раблю гэта з любові да цябе, за навяртанне грэшнікаў і як кампенсацыя за грахі заданыя Беззаганнамуу Сэрцу Марыі”. Фацімскія дзеці ў візіі пекла бачылі душы грэшнікаў, якія ішлі да пекла. Пачулі ад Марыі, што Бог хоча ратаваць гэтыя душы. Ён хоча распаўсюдзіць па свеце набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі.


Чым ёсць?

Духоўная супольнасць асобаў адданых Марыі, якія кожны дзень моляцца аб навяртанні людзей. Кожны ўдзельнік Супольнасці моліцца аб збаўленні чалавека вабранага Богам. Не складаецца з арганізацыйных структур, але хоча быць прысутнай ва ўсіх сферах людскога жыцця. Аднак удзельнікі супольнасці, якія ведаюць адзін аднаго, павінны разам сустракацца  на супольным Ружанцы, браць удзел у Эўхарыстыі, чытаць Святое Пісанне і яго разважаць. Як часта маюць адбывацца сустрэчы – залежыць ад супольнасці,  але было б добра, каб сустрэчы адбываліся раз у тыдзень.


Як доўга трэба маліцца да Бога?

Гэта залежыць ад Цябе, Твайго жадання, і натхнення, якое атрымліваеш ад Пана. Памятай, што Твая малітва вельмі патрэбная і праз яе можаш выпрасіць шмат ласкаў.


 Унутраная пастава

Калі молішся за чыесь навяртанне, мусіш памятаць, што ты таксама патрабуеш навяртання. “Два чалавекі зайшлі ў святыню: адзін фарысей, а другі – мытнік.  Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі – рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі, або як гэты мытнік.  Пашчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю”.  А мытнік, стоячы воддаль, не адважыўся  нават падняць вачэй да неба, толькі біў сябе ў грудзі, кажучы: „Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшнага!” І сказаў Хрыстус: „ Кажу вам, што менавіта гэты паййшоў да дому апраўданы, а не той. (Лк. 18, 10-14). Ніколі ў сваіх словах ці думках не называй чалавека: “грэшнік”. Не ведаеш, чаму з ім так ці іначай сталася, і ён зусім можа не быць большым грэшнікам чым ты. Моліся за яго са свядомасцю, што гэтым невядомым чалавекам можаш быць ты сам. Ты не ведаеш, з чым можаш сустрэцца ў будучыні. Ніколі не будзь пэўны ані сваёй веры, ані вернасці Богу. Твая малітва будзе актам міласэрнай любові, калі будзеш мець ў сабе глыбокае перакананне, што ты таксама будзеш абдараваны (гл. Энцыкліка Яна Паўла ІІ – “Dives in Misericordia”). Не абмяжоўвай сваіх клопатаў аб навяртанні невядомага табе чалавека, молячыся кароткай малітвай. Гэтага чалавека даў табе сам Пан Бог, каб малітвай ты выпрасіў для яго збаўленне. Памяць пра гэтага чалавека заўсёды мае быць у тваёй малітве. Калі сустрэнішся з ім калі-небудзь у небе, ён будзе тваёй радасцю.


Калі забудзеш або перастанеш маліцца?

Ніколі не знеахвочвайся, калі аднойчы забудзеш пра малітву. Калі б такое паўтаралася досыць часта, перарві сваю малітву на пэўны час і прасі Бога, каб дазволіў табе ўбачыць прычыну забывання. Можа, падчас тваёй малітвы ты сам не становішся ў праўдзе перад сабой, а можа табе насунуліся думкі, што ты лепшы за таго, за каго молішся?  Пазней зноў пачні маліцца, просячы Бога патрэбныя ласкі вытрываласці і вернасці малітве.


Калі становішся ўдзельнікам Супольнасці?

У той сам дзень, калі ўпершыню адмовіш штодзённую малітву Супольнасці. Перастаеш  быць жывым членам Супольнасці ў дзень, калі дабравольна, перастанеш маліцца.  А ў сваю чаргу,  удзельнікі Супольнасці не перастануць маліцца за цябе.


Хто можа стаць удзельнікам Спольнасці?

Кожны!


Калі распачнеш гэтую штодзённую малітву то:

Перадай інфармацыю пра гэту малітву блізкім і знаёмым, але такім чынам, каб яны не адчувалі сябе змушанымі да гэтага. Рашэнне аб малітве кожны мусіць сам прыняць у поўнай вольнасці духа.


Пытанні

Пытанні, праблемы, а таксама свае прапановы можна кіраваць на адрас e-mail:

ratunek@ratunek.jasnagora.pl

Jasnogórskie Centrum Modlitwy Zawierzenia tel. +48/34 377 74 27


Дабравольныя ахвяры

У інэнцыі гэтай ініцыятывы можаш ахвяраваць Богу свае цярпенні, перажываныя жыццёвыя цяжкасці. На распаўсюджванне гэтай малітоўнай практыкі можаш таксама складаць дабравольныя фінансавыя ахвяры на рахунак:

Klasztor oo. Paulinów Jasna Góra 78-1240-1213-1111-0000-2379-9927 , з дадаткам Wspólnota Modlitwy „Z Maryją ratuj człowieka”.


Карта ўдзельніка

Калі ў табе нарадзілася прагненне штодзённай малітвы за выбранага Богам чалавека, каторага збаўленне знаходзіцца пад пагрозай, можаш запоўніць карту ўдзельніка, каторая знаходзіцца на інтэрнэтстаронцы. Упішы свае асабовыя дадзеныя, дату пачатку малітвы і вышлі на адрас e-mail: ratunek@ratunek.jasnagora.pl. Можаш сваю анкету выслаць таксама поштай, праз тэлефон альбо прынесці асабіста. Высыланне анкеты не абавязковае. Не мае ўплыву на якасць тваёй малітвы. Аднак ёсць моцным сведчаннем для іншых таго, што ў свеце жывуць людзі, якія клапоцяцца не толькі пра сваё збаўленне, але і пра збаўленне іншых, молячыся за іх.


Інфармацыя і запіс

Jasnogórskie Centrum Modlitwy Zawierzenia, ul. Kordeckiego 2,
42-200 Częstochowa, tel. (34) 377 74 27 e-mail: ratunek@ratunek.jasnagora.pl
www.ratunek.jasnagora.pl

Штодзённая малітва ўдзельніка Супольнасці „ З Марыяй ратуй чалавека”

За сябе:

Божа Ойча, учыні каб я быў сапраўдным вучнем Твайго Сына Езуса Хрыста. Каб я меў тое самае прагненне, што Ён, каб усе людзі былі збаўленыя. Таму станаўлюся перад Табою і прашу, каб Ты ўдзяліў мне дар малітвы аб навяртанні чалавека, якога Ты сам выбраў. Амэн.

За Богам выбранага чалавека :

Божа Ойча, прашу Цябе, каб моц, якая  выплывае з Крыжа Езуса Хрыста, цярпенні  і пзаступніцтва Яго Балеснай Маці, а таксама  заступніцтва ўсіх святых,  прынеслі навяртанне чалавеку, каторага Ты даручыў маёй малітве.
Пане, ратуй яго! Амэн.
Ойча наш…Вітай, Марыя…Хвала Айцу і Сыну, і Святому Духу…

За іншых удзельнікаў Супольнасці і за новыя пакліканні да гэтай Супольнасьці: Тваёй абароне аддаемся…

 IMPRIMATUR
Мітрапалітальная курыя ў Чэнстахове
Л.dz.776 Чэнстахова 28.X.2004 r.
Бп. Ян Вонтроба Вікарый Генеральны

У інтэнцыях удзельнікаў Супольнасці „ З Марыяй ратуй чалавека”  у кожную  першую суботу месяца служыцца Святая Імша а 15.30 у Капліцы Маці Божай Чэнстахоўскай.

пераклад: бр. Ануфрый Альховік OSPPE